Цанунін Уладзімір


Нарадзіўся пасярэдзіне лета праз год пасля смерці Сталіна.
Пайшоў у вясковую школу, калі Гагарын паляцеў у космас.
У год смерці Хрушчова паступіў на гістфак Магілёўскага педінстытута.
У год трыццацігоддзя Вялікай Перамогі атрымаў Дыплом настаўніка і
да наша часу 30 год без перпынку працую ў школе.
Вершы і песні пішу колькі сябе помню.
Усё.


Над лугамі і лясамі

Над лугамі і лясамі
Ля кастра звініць струна.
Разам з птушак галасамі
Удалячынь ляціць яна.
Там дзе сінія азёры
І палеткаў далячынь,
Дзе жытнёвыя прасторы
І маланка ў начы,
І з бусланкі над хацінай
Клёкат звонкі дастае.
Тут жывуць сям ёй адзінай
Продкі- прашчуры мае.

І ў песні той, здаецца,
Чуцен шум тваіх дуброў,
Дзе захоплівае сэрца
Тупат волатаў зуброў,
Дзе шчабеча ветрык свежы
У ракітх ля ракі,
І сівея Белавежы
Памяць продкаў праз вякі.
І над помнікамі Брэста
Белы птах у вышыні,
І гучаць у кожным месцы
Тут хатанскія званы.

Тут гуляе вольны вецер
Над прасторамі Дняпра,
І ў лугах расою свеціць
Яснавокая зара.
Нібы зоркі, вокны ў хатах
Над прыціхлаю ракой.
І гучыць акорд хрыпаты,
Абуджаючы спакой.
Тут сваёй упартай працай
Уздымалі на вякі
Над руінамі палацы
Мае продкі-землякі.


Związek Młodzieży Białoruskiej
Związek Młodzieży Białoruskiej
Projekty
Prasa
Zdjęcia