|
(Іло)на Карпюк, Мажэна Русачык, Андрэй Грэсь
Ідэя нашага праекту мае свае корані недзе на вясне,
калі ўпершыню мы рашылі выступіць супольна ў час вечарыны
прысвечанай творчасці Тамары Саланевіч.
Тады яшчэ наш рэпэртуар складалі песні гурту Гоман у новай аранжыроўцы.
Цяпер выступаем з новай, аўтарскай праграмай.
У праекце удзельнічаюць:
(Іло)на Карпюк - вакал, вакалістка гуртоў Гоман, Праект 2001, 5set5
Мажэна Русачык - гітара, вакалістка і гітарыстка гурту Euforia, і самастойных праектаў.
Андрэй Грэсь - бубны, бубнач гуртоў R.F. Braha, Rima
Не так проста
Там па дарозе
Цягне туман
Там па дарозе
З дожджам ападае пажоўклы лісць
З твару падазронасць
Доўга на свет спаглядае
Не так проста запытацца пра дарогу
Не так проста запытацца
Дзе яна
Дзе нараджаецца колер неба
Нам уцякаць адкуль не патрэба
Я лячу далёка, далёка
Устае новы дзень
Там пры дарозе
Расце трава
Там пры дарозе
Зельлем зарастае апошні крыж
Ціхім плачам
Развітанне надыходзіць
Не так проста развітацца назаўсёды
Не так проста развітацца
На заўжды
Не забірай мой кавалак неба
У марах вярніся
Напой патрэбы
Я палячу далёка, далёка
Устане новы дзень
|
| |