|
Андрэй Касцень
Ён неафіцыйны паэт...
Паэт зноўку не прафесія, а стан душы. Ён не зарабляе словамі на пракорм.
Ён піша песні дзеля нашай свабоды.
Тэрыторыя нашай свабоды - менскія кватэры, вечар, ваблівыя ліхтары, глінтвейн, песні.
Тут мы шапочам тое, што, мусіць, павінны араць на плошчах.
Нам важны той кантакт, які існуе на адлегласці выцягнутай рукі, калі ён кажа:
“Дайце мне вады, а спаю вам яшчэ адну песню...”
Алекс Стрэл пра Андрэя Касценя
Выбух
Выбух - у маёй галаве
Нараджаецца нешта новае,
Выбух - у маёй галаве
Адгукаецца ўсё мінулае
Штось спрадвечнаеб тытунёвае
Недарэчнае, штосьці клёвае
Гэты выбух - маё мінулае.
Твой позірк у маёй галаве
Абуджае даўно забытае
Гэта позірк у маёй галаве
Нараджае ўсё недабітае,
Недапітае, невядомае,
Штосьці збітае, каляровае.
Гэты позірк - маё знаёмае.
Націск - у маіх вачах,
Свет спрачаецца з поўнай цемраю.
Моцны націск у маіх вачах,
Іржавы дрот у абдымку з вербаю.
З моцным словам і з моцнай вераю,
З чулым сэрцам з крывой хімераю.
Гэта націск уласнай вераю.
|
| |