|
Зьміцер Казлоўскі
Нарадзіўся 28 лютага 1985 году.
1991-2002 навучэнец Сярэднае школы номер 4 г. Вілейкі.
2002-2004 студэнт гэаграфічнага факультэту БДУ.
З верасня 2005 г. навучэнец юрыдычнага каледжу БДУ.
З 1996 па 2003 год удзельнічаў у беларускім скаўцкім руху.
Сябра Задзіночання беларускіх студэнтаў з 2002 году.
У рознай ступені добра валодаю ангельскай, польскай і нямецкай мовамі.
Граць на гітары пачаў прыкладна гадоў у 10.
Першыя сьпевы пачаў пісаць у 17год.
Апроч музыкі цікаўлюся палітыкай, грамадзкай дзейнасцю і спортам.
Цемра
Вось ізноў засынаю
У краі родным ды троху чужым мне
Пазіраю ў цемру і думкі ідуць на нішто
Што надыдзе, адбудзеццаб грымне
Як усе я чакаю, як хтосьці запаліць сьвятло
Толькі дзе гэты хтосьці
Што свабоду ў далонях прыносіць
Які здольны з блакітных нябёсаў
Хоць 100 сонцаў у мяху прынясці
Не відаць яго мосьці
Дзе ж так доўга яго чэрці носяць
Я чакаю дзівосаў, я жадаю ня спаць а ісьці
Можа быць ён у Польшчы,
Ці Іраку ці Мадагаскары.
Бы жабрак па гарэлку мы ў чарзе па свабоду стаім
І няма ужо моцы
Каб чакаць покуль зьдзейсьняцца мары
А спыніць паняверку ўдаецца далёка ня ўсім.
Я і сам запаліў бы
Запаветную лямпачку волі
Каб знайшоў тую краму, дзе за грошы можна купіць
Вельмі шмат заплаціў бы
Каб займець толькі лепшую долю
Ды за гэтую панну трэ крывёю і потам плаціць.
|
| |