Кузіч Павел


Правёў сваё дзяцінства ў маленькай прыгожай вёсачцы Батчы на Брэстчыне.
Сяброў меў мала, таму што паводзіў сябе як маленькі марсіянін.
Быў не такі, як усе, а такіх не любяць звычайныя людзі.
Таму шмат часу праводзў за кніжкамі і ў вандроўках па наваколлях.
З самога дзяцінства ў галаве іграла нейкая музыка, якую ніяк не мог паказаць людзям.
А пасля, дзесці ў 15 гадоў, навучыўся іграць на гітары і пісаць песні,
з’явіліся сябры, кінуў саромецца сваёй незвычайнасці і пачаў радавацца жыццю.


Хмары

Чорныя хмары збіраюцца над намі
Я ўзіраюсь і сонца зусім ня бачу
Можа быць вецер падзьме і іх іуіх разгоніць
Ну, а можа быць, неба заплача чорным снегам
Дзесці грымоты чуем мы блізка зусім
І маланкі драпаюць небасхіл.
Людзі з жахам у вачах у неба глядзяць.
Ну нарэшце яны дайшлі да нас

Што з намі будзе пасля
Можа быць наступіць злая зіма
Што будзем мы рабіць
Можа быць нам прыйдзецца ўсё бараніць.

Можа быць зможам мы знайсці шлях да сонца?
Можа быць зможам мы паветрам падыхаць
А можа быць гэтыя жахлівыя хмары
Нас праглынуць і паляцім мы ў бязконцасць.

Związek Młodzieży Białoruskiej
Związek Młodzieży Białoruskiej
Projekty
Prasa
Zdjęcia