Паплёўка Ілья Уладзіміравіч


Нарадзіўся ў в. Белае, Лагойскага раёна.
Вучыўся ў Гайненскай СШ, Лагойскага раёна.
Беларускім гуманітарным ліцэі імя Я. Коласа,
Ліцеі БДУ.
Зараз студэнт філфака БДУ
Падабаецца дарыць дзяўчатам ружы, люблю хадзіць з сябрамі на футбол.
Музыкай займаюся з дзцінства. Маё сённяшняе творчае жыццё – рок-гурт “АБШАР”.
Захапляюся турызмам, а два гады таму ўдзельнічаў у велапаходзе ў Германію.
Усе мары і спадзяванні – у маіх песнях.

Аляксандра

Калі хочаш убачыць усьмешку
І вясёлыя вочы ў сне,
Што глядзяць, быццам ветразь надзеі,
Зіхацяць, быццам кроплі ў расе.
Калі бачыш дзівосныя фарбы
І над імі, дзе сонца прамень,
Незнарок ты тады ўспамінаеш
Той дзень.

Прыпеў:
Гэты дзень не забудзецца мне
Ні ў думках, ні нават у сне,
Бачу вобраз і чую імя –
Аляксандра.
Быццам мроя ў цемрадзі дня,
Прасціраецца промень святла
Бачу вобраз і чую імя –
Аляксандра.

На планеце шляхоў ёсць нямала
І нямала ёсць розных краін,
Ды яе ты нідзе не адшукаеш,
Бо на свеце такая адна.
Не таму, што планета малая,
Не таму, што шмат розных краін,
Проста сэрца маё паланіла
Дзяўчынка светлая.

Прыпеў

І ў снег, і ў злыя марозы,
І ў дажджлівыя шэрыя дні
Прасціраецца вобраз прыгожы
Паўсюдна і заўжды.

Прыпеў

Малітва

Кожны выбірае сваю сцежку,
Кожны хоча йсці, якмага лепей,
Кожнаму ў жыцці свая дарога –
Вузкая альбо шырокая.
Нехта выбірае шлях змагання,
Крочыць ад світання да світання,
Некаму мілей другая сцежка,
Ад Радзімы штовядзе далей.

Прыпеў:
Выратуй, Божа, родную краіну
І супакоем ахіні ўсіх.

Няпроста быць патрыётам:
Ўцякаць, хавацца і крочыць;
Прасцей быць вольнаю птушкай –
Вецер і хмары твае.
Махаючы крыламі ў небе,
Крыламі сонца і веры,
Далёкі, свабодны і родны,
Ўзлятаеш у светлую высь.

Прыпеў

Палын і дзірван ля дарогі,
За лесам шырокае мора –
Такая, напэўна, ў нас доля:
Знаходзіць, а потым губляць.
Бо хто мы? Мы дзеці-сіроты,
Пустэча, падман і галота,
Жывем мы без роднае мовы.
Напэўна і будзем так жыць.

Związek Młodzieży Białoruskiej
Związek Młodzieży Białoruskiej
Projekty
Prasa
Zdjęcia