Станоўка Марыя Аляксандраўна


Месца вучобы: філфак БДУ.
Пішу вершы з 9 год, да 17-ці нават крыху навучылася ( як кажуць людзі).
Спяваць спрабую год з 14-ці. У песнях музыка і словы ствараюцца непадзельна. Хачу навучыцца пісаць жыццесцвярджальныя песні. Пакуль што не атрымліваецца. Люблю вецер (цёплы), дождж (любы),снег (мяккі і пухнаты) і начную дарогу (калі бацька за рулём); а таксама сонца, зоркі, месяц і, канешне ж людзей.
Я вас люблю, людзі!!!
Мара: знайсці свій шлях у жыцці і ніколі з яго не збочваць.

P.S. Свае вершы люблю больш за некаторыя песні

Не будзеш

Народжаны траўнем пухатыя зоры…
Ледзь чутна звіняць: ты кранулася слыхам.
Як кніжны паўцень, успаміны аб моры
Злятаюць з усмешкі апошнім уздыхам.
І мроіцца праўда, і трызніцца ззянне
У гэтых запростых хаджэннях па коле:
Народзіны, вопыт, вакно, пахававанне…
І смешна, і грэшна, і слушна. Ніколі
Не будзеш, як тыя пухатыя зоры,
Што ведаюць вецер і дбаюць аб моры.

Па позірку бачна: ты ведаеш сонца.
У пальцах пульсуе агонь навальніцы.
А новая памяць, як твой абаронца,
Замажа карэктарам рыфмы быліцы.
І свечкі гараць на каштанах і ў цэрквах.
Ты мусіла дзесь напаткаць сваю волю.
Твой сон занатоўваў хаджэнні па стрэхах,
Іпоўню, і ветах, і вокны. Ніколі
Не будзеш, як тыя пухатыя зоры,
Што ведаюць вецер і дбаюць аб моры.

Гарачая кава з халодным разлікам
Аспрэчвае вечар і прагне світання.
Зароблена стома, аплочана крыкам,
Аплочана з гакам. Спакою – ні звання.
Не трэба цурацца апалага промня
У кроплях сляпога дажджу – і не болей.
І з дуба арэха не вырасце, помні.
Ты ведаеш сонца і песню. Ніколі
Не будзеш, як тыя пухатыя зоры,
Што ведаюць вецер і дбаюць аб моры.

Народжаны траўнем пухатыя зоры…


Не пакідай

Не пакідай да свету.
Не адпускай далоняў.
Бруднага сонца зімовага
Плямуы пад столлю…
Дзеці чужых сусветаў,
Побач – нібы ў палоне…
Вечар законы ўсталёўвае:
Вольнаму – воля…
Буду болем
Да вясны.

Строфамі кіламетры
Стан дэпрэсіўнай ханы.
Ўзмахамі веек адмераны
Шлях да растання.
Мы – пакаленне ветру.
Нас не чакаюць дома.
Сёмаму перадавераны
Тэкст паакаяння.
Мы растанем
Да вясны.

Цёпла-пустыя вочы…
Друзкі разбітых мараў.
Птушкамі з вуснаў зрываюцца
Горкія ўсмешкі.
Вечар паціху крочыць.
Нам застаецца мала.
Проста так не забываецца –
Пішацца вершам.
Ты найлепшы
Да вясны…
Да вясны…
Да вясны…

Не пакідай да свету…

Związek Młodzieży Białoruskiej
Związek Młodzieży Białoruskiej
Projekty
Prasa
Zdjęcia