Тамаш Суліма


Нарадзіўся ў Бельску у оруэлаўскім 1984 годзе.
Зараз жыве ў Варшаве дзе вучыцца як быць культуравым антраполагам.
На сцэне Бельскага Дому Культуры ў час Бардаўскай Восені ўпершыню выступіў у 2001 годзе.
У 2002 атрымаў прыз - магчымасць запісу ў Радыё Беласток.
Дзякуючы таму паўстаў альбом Трэцяе Вакно (супольна з А.Кабзарам).
Вялікі ўплыў на яго мае музыка гуртоў Placebo, Staind, Pidżama Porno, Red Hot Chili Peppers, Новае Неба, NRM і ін.
Тамаш спявае песні на аснове творчасці А.Глобуса, Н.Артымовіч ды ін. а таксама сваёй.
Выступіць з гітарай (на якой - як кажа - пакуль яшчэ вучыцца граць) з песнямі
Ёсць (сл. А.Глобус і Т.Суліма) і Бельск (сл. Т.Суліма).

Ёсць

Ёсць людзі, што пахнуць, як рыбы, вадою.
Ёсць рыбы, што пахнуць халоднай крывёю.
Ёсць холад, што пахне смяротнай атрутай.
А ёсць яшчэ смерць, што касуе пакуты.

Я стаю на мяжы,
Я стаю ты ляжыш.
Я іду ў нікуды,
Ты бяжыш у цемру сваіх дзён...
У цемру сваіх дзён.
Цяжка мне дыхаць тваім паветрам,
Цяжка мне дыхаць наогул.

Ёсць косы, што пахнуць у садзе пагостам.
Ёсць сад, што запросіць усіх нас у госці.
Ёсць вы, вашы тэлеантэнныя рогі,
І ваш тэлевізар... Няма толькі Бога.

Я стаю на мяжы,
Я стаю ты ляжыш.
Я іду ў нікуды
Ты бяжыш у цемру сваіх дзён...
У цемру сваіх дзён.
Цяжка мне дыхаць тваім паветрам,
Цяжка мне дыхаць наогул.

Бельск

Аднойчы я пабачыў у Бельску людзей
Якія здаваліся не мець чалавечых рысаў
Яны сустракаліся пад зямлёю
Бо ў небе ўжо не было месца. Яны мелі парваныя вопраткі. Ў іхніх мозгах ажно чырванела ад сораму існавання. І ўсе царквы зачыніліся і ў касцёлах зрабілі кіно. Пад ратушай разбіўся цырк, ад бомбаў заваліўіся рынак. Усе крамы перанясліся ў склепы А склепы гэта былі прадуктавыя крамы
Ў якіх можна было купіць толькі піва і малако
Таму што ўсё апошняе засталося ў небе.

А я мару пра цябе...
я мару прыйдзі да мяне смерць...
і так ўсё адбудзецца,
і так ўсё завершыцца і так, і так.

Каровы і козы лётаюць па небе як у Віцебску
На тратуарах кроў, яблыкі і цібульля, а ў пабе джэз піва віна водка джэз, піва віна водка джэз а пагода была пагодная, надвор'е на двары пагоднае.
Раптам бачу вялікі мядзведзь лапае карову і душыць
Няма дзе схавацца калі няма хмараў. І толькі камяні маўчаць таму што яны ведаюць як гэта скончыцца, яны ведаюць як гэта скончыцца яны ведаюць як гэта заўсёды кончыцца.

А я мару пра цябе.. смерць.
прыйдзі да мяне і так ўсё адбудзецца,
і так ўсё завершыцца і так, і так

Związek Młodzieży Białoruskiej
Związek Młodzieży Białoruskiej
Projekty
Prasa
Zdjęcia