|
Сакрат Яновіч, Не жаль пражытага
Загаловак гэтай кніжкі можна разумець дваяка. Або Сакрат Яновіч, спісваючы свае ўспаміны, хацеў даказаць, што не змарнаваў звыш паўвеку свайго дарослага жыцця і ўмеў пакарыстацца дадзеным лёсам талентам, пакідаючы трывалы след у культуры і літаратуры двух народаў – беларусаў і палякаў. Або наадварот. З горыччу канстатуе ён, што зашмат у сваім жыцці напаткаў усялякага ліха, розных бедаў, стрэсаў, хвароб і няшчасцяў, каб пад старасць узяць ды лёгка пра іх забыцца, сцерці з памяці. Шчырая праўда пра жыццё ніколі да канца не ёсць прыемнай.
Алесь Разанаў, Гліна. Камень. Жалеза
Алесь Разанаў, Гліна. Камень. Жалеза, Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Серыя заснавана ў 1990 годзе. Кніжка трыццаць чацьвёртая, Беласток 2000.
Міра Лукша, Бабскія гісторыі
Паводле свайго ўзросту Міра Лукша, аўтарка паэтычных зборнікаў „Замова”, „Ёсьць”, а таксама празаічных кніг „Дзікі птах верабей”, „Выспа” належыць да шумнага пакалення „Тутэйшых”, якія ныпраканцы 80-ых гучна абвясцілі свой маніфэст аб стварэнню новага мастацтва, кардынальна адрознага ад літаратуры былой, сацрэалістычнай. Дарэчы, зазначу, творчая дзейнасць А. Глобуса, С. Адамовіча, А. Сыса, У. Сцяпана на працыягу апошніх дзесяцігоддзяў пацвердзіла іхнюю арыентацыю.
Sokrat Janowicz, Terra incognita: Białoruś
Калі я нарадзіўся ў трыццаць шостым, пад восень, у мацеркі ўзнікла натуральнае пытанне, якое імя даць мне пры хрышчэнні ў нашай Пакроўскай царкве. Успомніла Сакраціка — свайго равесніка, сына настаўніцы ў бежанскай Смышляеўцы, што за Самараю. Святар аказаўся чалавекам культурным і пахваліў выбар. Потым, праз гады, і пропаведзь сказаў пра старажытнага Сакрата, чым незнарок выратаваў мяне ад пасмешак хлапчукоўства ў местачковых маіх Крынках Гарадзенскага павета. У радзіне клікалі: Крацё — калі спаважна, Крацік — калі пасяброўску, Крацюнё — калі ласкальна.
Алесь Чобат, Зямля св. Лукі
Зямля св. Лукі Алеся Чобата – гэта ўнікальная кніжка ў беларускай літаратуры. Яе арыгінальнасць палягае не ў новых фактах з гісторыі Беларусі, але ў іх, менавіта новай, ацэнцы. Чобат напісаў сваю гісторыю наважытнае Беларусі, без нудотнае прафесаршчыны ды ўтомнае храналогіі. Стварыў тэкст для зацікаўленага чытання і нестандартных роздумаў.
Свет першы і апошні. Ян ЧЫКВІН
Я. Чыквін, Свет першы і апошні, Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, Серыя заснавана ў 1990, Кніга дваццатая, Беласток 1997.
Адплывае спакойнае неба. Надзея АРТЫМОВІЧ
Мінула 30 гадоў з таго часу, калі на старонках Нівы паказаўся першы верш Н. Артымовіч. Пасля былі іншыя вершы і зборнікі, якія выклікалі шчырае зацікаўленне не толькі беларускага літаратурнага асяроддзя. Іх аўтарка ніколі не падпарадкоўвалася ўплывам ні палітычнай, ні ідэалагічнай, ні культурнай кан’юнктуры. У яе творчай спадчыне няма вершаў пісаных дзеля чагосьці. Ёсць затое вельмі ўнутранае адчуванне свету. Часам гэта адлюстраваны словамі стан падсвядомасці аўтаркі. Напісаныя ў сямідзесятыя гады вершы як бы расказваюць пра ўражанні, пачуцці сённяшняга дня.
Дзверы. Тэкст і кантэкст. Надзея АРТЫМОВІЧ, Алесь РАЗАНАЎ
ВЕРШЫ НАДЗЕІ АРТЫМОВІЧ прыцягваюць увагу аматараў і знаўцаў паэзіі. Аднак, нягледзячы на тое, што аб’яўляцца ў друку яны пачалі даволі даўно — на пачатку 70?х гадоў, у значнай меры яны ўсё яшчэ застаюцца „вершамі ў сабе” — непрачытанымі, неасвоенымі, незразуметымі, і ў тым культурным дыялозе, што неад’емны ад самой з’явы культуры, яны ўдзельнічаюць у ролі і ў якасці маўклівых прысутных.
Зборнік „Дзверы”, перадусім, адметны тым, што ў ім паралельна з вершамі Надзеі Артымовіч змяшчаецца і прачытанне іх — маргіналіі паэта Алеся Разанава: удакладняючы тапаграфію вершаў і актывізуючы сэнсы, што тояцца ў іхняй, даволі герметычнай, прасторы, яны ўводзяць вершы ў кантэкст дыялогу.
|
|
|