|
ВАСІЛЬ СЁМУХА - пераклады з польскай мовы
Васіль СЁМУХА (нар. 1936). Нараджэнец Пружаншчыны. Беларускі перакладчык прозы, паэзіі і драматургіі. Закончыў Маскоўскі універсітэт імя М.В. Ламаносава па курсе германістыкі. Надрукаваў пераклады зь нямецкай (Гётэ, Шылер, Гейнэ, Шаміса, Мюлер, Рукерт, Гофман, Ніцшэ, Фалада, Брэхт, Дзюрэнмат, Гесэ, дэ Бройн, Марон, Шт. Гайм, Т. Ман, Кл. Ман, Рыльке, Тракль, Майрынк, Зюскінд, і інш), польскай (Міцкевіч, Славацкі, Норвід, Канапніцка, Анджаеўскі, Крашэўскі, Тувім, Сыракомля, Каспровіч, Піньска і інш.) і латышскай моваў (Райніс, Чакс, Бэлшавіца, Скуіньш, Бэлс, Вацыеціс і інш). Праклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў Баха, Бетховена, Малера, Брамса, Радзівіла, Шумана, Шуберта, Вагнера, Голанда, Агіньскіх, Я. Тарасевіча, Манюшкі, Горскага У 2002 годзе ў яго перакладзе выйшла “Біблія” (Стары і Новы Запаветы). Дзяржаўныя ўзнагароды Латвіі (1998), Германіі (2001) і літаратурная ПЭН-Цэнтра (1996).
Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне
Кніга дае ўяўленьне пра cучасную гуманітарную сытуацыю ў суседняй Польшчы, зь якой Беларусь зьвязана тысячамі братніх сувязяў. Мысьленьне сучасных польскіх думаньнікаў з усёй відавочнасьцю паказвае сугучнасьць духоўных пошукаў палякаў і беларусаў. Сьвет зьмяніўся, і перад элітамі грамадзтва паўстала заданьне наноў асэнсаваць месца чалавека і грамадзяніна ў соцыюме, выявіць усю складанасьць дачыненьняў паміж уладай і індывідам, падарваць нэгатыўныя ідэалягічныя стэрэатыпы мінуўшчыны. Кніга знаёміць чытача зь перадавым эўрапейскім інтэлектуальным досьведам і заахвочвае яго да самастойных разважаньняў і высноваў.
Разьлічана на вучняў старэйшых клясаў, студэнтаў гуманітарных спэцыяльнасьцяў, а таксама на выкладнікаў, навукоўцаў і акадэмічных работнікаў.
Лісьце срэбнай таполі, Ян ЧЫКВІН
Мая непрамінальная любоў – паэзія, і польская ў прыватнасці… Ад пачатку шасцідзесятых гадоў пакрысе, з перапынкамі, я перакладаў на беларускую мову тое з яе, што мяне асабліва кранала, павышала мой духоўна-эмацыянальны, інтэлектуальны настрой, што адпавядала нейкім маім адчуванням шматфарбнай і зменлівай палітры прыгожага.
Беларуска, Марта Піньска
Люблю заходзіць у гэтую піццэрыю ў цэнтры Менска. «Patio Pizza» - гэта трошкі атмасферы вялікага горада і адчування, што ты пусціў карэнне ў заходні стыль: абед - хуценькая, подбегам, перакуска ў самым цэнтры вірлівага жыцця. Сяджу каля вялікага акна ў памяшканні і разам з тым на праспекце Скарыны сярод людской куламесы, што чакае бітком набітага тралейбуса. Салон піццэрыі ахінае непаўторная атмасфера тусоўкі.
Польская анархія, Павал Ясеніца
Кніга Паўла Ясеніцы (сапр. Лех Бейнар) прыцягнула маю ўвагу даўно. З часам я ўсё больш хацеў, каб з ёю пазнаёміліся шырэйшыя колы беларусаў. Прычыны гэтага жадання я хачу трохі растлумачыць. Па-першае, гэтая кніга паўстала з дыскусіі, якая разгарэлася была на старонках польскае прэсы ў 1961 годзе па ініцыятыве Паўла Ясеніцы. У спрэчках узялі ўдзел больш за пятнаццаць аўтараў: гісторыкаў і публіцыстаў.
УЛАДЗІМІР ВЫСОЦКІ ў перакладзе
Зборнік зьмяшчае арыгіналы і пераклады на беларускую мову 28 твораў шырокавядомага паэта, сьпевака, актора Ўладзіміра Высоцкага, у драматычным і трагічным лёсе (і адпаведна творчасьці) якога яскрава і выразна адлюстравалася адна з найбольш складаных эпохаў гісторыі. Пераклады на беларускую мову твораў Уладзіміра Высоцкага і прысьвечаных яму вершаў зроблены Міхасём Булавацкім.
|
|
|