|
Камэнтары, Лявон ЮРЭВІЧ
У сваім разьвіцьці гістарычныя жанры жывяцца матар’яламі зь міталёгіі, гістарычных кронікаў, летапісаў, мэмуараў, навуковых досьледаў. Пакуль грамадзкія патрэбы задавальняюцца выключна паэтычнымі жанрамі — паданьні, легенды застаюцца дастатковаю крыніцай тэмаў, калізій, характараў. Празаічныя жанры патрабуюць больш канкрэтнага гістарычнага матар’ялу, чым паэтычныя.
Далёкія і блізкія, Беларускія пісьменнікі замежжа, Ян ЧЫКВІН
Думка напісаць гэту кнігу з’явілася ў мяне яшчэ ў васьмідзесятых гадах, пасля першага наведвання беларускай бібліятэкі ў Лондане, дзе я меў магчымасць пазнаёміцца з некаторымі значнымі літаратурнымі творамі беларускіх пісьменнікаў, якія — стаўшы ў выніку другой сусветнай вайны эмігрантамі — жылі, пісалі і публікаваліся на Захадзе. Іх творчасць была тады яшчэ амаль цалкам невядомая ні ў Польшчы, ні тым болей у былой БССР, дзе такіх асоб агулам, ананімна кляймілі як ворагаў народа і нічога.
Літаратурны рух на эміграцыі, Лявон ЮРЭВІЧ
Эміграцыйная літаратура Беларусі мае доўгую, яшчэ ад Францішка Скарыны, гісторыю. Бэрлінская газэта «Раніца» 28 траўня 1944 г. зьмясьціла на сваіх бачынах верш «Туга на чужой старане» Вінцэся Каратынскага, назваўшы аўтара «піянэрам беларускае эміграцыі». Асобныя парасткі былі і ў 20–х г. мінулага стагодзьдзя: часопіс «Крывіч» у Коўне (1923—1926), паэзія Ўладзімера Жылкі ды зборнік «Замежная Беларусь», выдадзены ў Празе ў 1926 г. Яшчэ — творчасьць Кастуся Езавітава й Віктара Вальтара ў Латвіі.
ЛІТАРАТУРНЫЯ ЮБІЛЕІ
ЯКУБ КОЛАС – ЛЕТАПІСЕЦ БЕЛАРУСКАГА ЖЫЦЬЦЯ - Якуб Колас (сапраўднае прозьвішча Канстанцін Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. у вёсцы Акінчыцы Менскай губэрні. Дзяцінства Якуба Коласа можна назваць шчасьлівым. Рос ён у вялікай, згоднай, працавітай сям’і, у якой істотную ролю адыгрываў дзядзька Антось – калярытна апісаны Коласам у паэме Новая зямля.
ЛІТАРАТУРНЫЯ ЮБІЛЕІ
ЯНКА КУПАЛА – НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГОНАР БЕЛАРУСАЎ - Янка Купала (сапраўднае прозьвішца Ян Луцэвіч) нарадзіўся ў дробнашляхоцкім асяродзьдзі 7 ліпеня 1882 г. Пачатак XX ст. аказаўся асабліва драматычным для сям’і Луцэвічаў. На працягу аднаго тыдня памерлі бацька й дзьве сястры будучага паэта.
|
|
|