|
Адзінае на патрэбу, а. Канстанцін БАНДАРУК
Перадаю ў рукі чытачоў яшчэ адзін сьціплы зборнік рэлігійных гутарак. Гэтак, як і ў папярэднім, азагалоўленым „Праўда вас вызваліць”, у ім сабраны некалькі дзясяткаў тэкстаў на самыя розныя тэмы, якія зьявіліся на працягу некалькіх гадоў. Гэта, па-першае, каментарыі на тэму 10-ці запаветаў, якія, на маю думку, заўсёды актуальныя, якія быццам-бы ведаем, але нагадваць іх трэба бясконца.
Праўда вас вызваліць. Пропаведзі, а. Канстанцін БАНДАРУК
Гэтая кніжка - мой сьціплы ўклад у небагатую скарбніцу беларускага рэлігійнага слова. Яна адрасуецца праваслаўным беларусам незалежна ад узросту. Асноўнай прычынай ейнага выданьня было перакананьне, што ня толькі ў адпаведнасьці з заклікам апостала Паўла трэба „прапаведаваць, настойваць, у пару і не ў пару”, але рабіць гэта якраз па-беларуску. Прыблізна на адну тысячу праваслаўных сьвятароў у Беларусі толькі адзінкі карыстаюцца беларускай мовай і ў Царкве яе хутчэй можна пачуць у Амэрыцы чымсьці ў Беларусі.
Пазнай сваё, а. Канстанцін БАНДАРУК
Рэлігійныя выданьні на беларускай мове — спарадычныя і нешматлікія. Назіраецца парадаксальная зьява: няма кананічных, ухваленых Царквою, добрых перакладаў Сьвятога Пісаньня, літургічных тэкстаў і падручнікаў для навучаньня Закону Божага і настаўнікі ды вучні вымушаны карыстацца іншамоўнымі выданьнямі, а з другога боку не зьявіліся беларускамоўныя выданьні таму, што ня бачна вялікага.
|
|
|