|
Паліталёгія. Асноўны курс
Чытачу прапаноўваецца пераклад зь нямецкай мовы на беларускую фундамэнтальнага падручніка паліталёгіі, напісанага найлепшымі нямецкімі навукоўцамі ў гэтай галіне — прафэсарамі паліталёгіі ўнівэрсытэтаў Франкфурта-на-Майне, Бэрліна, Мюнстэра, Гесэна і г.д. На аснове багатага эмпірычнага матэрыялу даецца мэтадалягічна строгі выклад асноўных тэматычных кірункаў і праблемных абсягаў сучаснай навукі аб палітыцы. Шмат увагі аўтары выданьня аддаюць нямецкай палітычнай гісторыі XIX і XX ст., не абмінаючы пры гэтым яе «вострых вуглоў» — прускага мілітарызму, нацызму 20-40-х гг. XX ст. Апрача гэтага, у кнізе дэталёва апісваюцца этапы станаўленьня паліталёгіі ў сыстэме гуманітарных навук на Захадзе і высьвятляюцца яе інтэлектуальныя інсьпірацыі, разглядаюцца асноўныя школы, якія склаліся ў гэтай дысцыпліне, аналізуюцца навуковыя дэбаты паміж заходнімі палітолягамі ў другой палове XX ст., а таксама закранаюцца пытаньні з сумежных з паліталёгіяй дысцыплінаў — эканамічнай тэорыі, сацыялёгіі, гісторыі і г.д. Кніга зьмяшчае багата цікавых зьвестак і можа служыць узорам палітычнага мысьленьня для айчынных навукоўцаў.
Беларуская палітычная сістэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.
За Рэспублікай Беларусяй трывала замацаваўся статус дзяржавы, якая найбольш захавала элемэнты камуністычнай сыстэмы часоў СССР. Тым ня менш, пры аналізе дынамікі беларускай палітычнай сыстэмы становіцца відавочнай уласная спэцыфіка постсавецкай мадэлі разьвіцьця беларускага грамадзтва. Новая палітычная сыстэма Беларусі дэманструе ня столькі захаванасьць старых палітычных інстытутаў, колькі пераемнасьць асноўных прынцыпаў ажыцьцяўленьня ўлады ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы і ў цяперашняй, незалежнай Рэспубліцы Беларусі.
Беларуска-расійская інтэграцыя. Аналітычныя артыкулы.
Кніга апавядае пра эканамічныя, палітычныя, культурныя і інш. аспэкты беларуска-расійскага збліжэньня, пачынаючы з моманту распаду Савескага Саюзу. Асабліва вялікая ўвага адводзіцца эканамічным адносінам Беларусі і Расіі. Не абмінаюцца ўвагай праблемныя вузлы ўва ўзаемадачыненьнях дзьвюх краін, напрыклад, інстытуцыйнай недааформленасьці "Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Падобная кніга выходзіць на беларускай мове ўпершыню.
|
|
|