|
Лёс помнікаў беларускага пісьменства (2)
Сыстэматычныя й масавыя вывазы помнікаў беларус кага пісьменства пачаліся з канца XVІІІ ст. пасьля далу чэньня Беларусі да Расеі. Гэ тай тэмай падрабязна займаў ся Аўгэн Калубовіч, які вынікі сваіх дасьлядаваньняў зьмясь ціў у кніжцы пад назовам „Мова ў гісторыі беларуска га пісьменства”, выдадзенай друкам у Лёндане й Мюнхэ не ў гадох 1974 1975.1
Вывазы помнікаў беларус кага пісьменства адбываліся рознымі шляхамі: адборам помнікаў зь бібліятэк і архіваў у прыватныя ці дзяржаўныя зборы ды канфіскацыяй і вы вазам цэлых выдатнейшых архіваў і бібліятэк.
У 1772 1780 гадох расейс кі генэрал губэрнатар у Магі лёве, граф. З. Чарнышоў укам плектаваў з розных бібліятэк усходняй Беларусі ў палацы падараванага яму Кацярынай ІІ Чачэрску ўласную бібліятэ ку, якая пасьля была вывезе ная ў Расею. Каля 1790 году польскі калекцыянер, граф Я. Асалінскі аб’ехаў Беларусь і „сабраў мноства рукапісаў і кніг з манастырскіх і царкоў ных бібліятэк”2, якія разам з другімі матэрыяламі ягонага збору ляглі ў аснову закладзе нага ў 1827 г. у Львове Нацы янальнага інстытуту й біблія тэкі імя Асалінскіх. У гадох 1793 1794, на загад Кацяры ны ІІ, зь беларускіх і ўкраінс кіх манастырскіх, царкоўных і прыватных бібліятэк забіра ліся ў Пецярбург летапісы, ра даслоўныя найбольш славу тых шляхоцкіх родаў ды ін шыя даныя. Усё гэта ўвайш ло ў калекцыю Эрмітажнага збору, якая ў 1852 г. была пе рададзеная Пецярбурскай Пуб лічнай бібліятэцы.
У першай чвэрці XІX ст. па словах Аўгена Калубовіча помнікі старога беларускага пісьменства зьбіраў расейскі канцлер М. Румянцаў улась нік Гомеля, які падаравала ягонаму бацьку Кацярына ІІ. Гэтыя помнікі далі пачатак Румянцаўскаму музэю ў Пе цярбурзе, а знайшліся там кні гі, рукапісы й дакумэнты, саб раныя ў Гомелі, Смаленску й іншых месцах Беларусі. З даз волу расейскіх уладаў польс кі філёляг С. Ліндэ дырэктар Варшаўскай Публічнай біблі ятэкі у 1819 г. вывез у Вар шаву з зачыненых у Беларусі манастыроў 50 тысяч кніг.3
Пецярбурская Архэаграфіч ная камісія па свайму распара джэньню набыла аграмадныя калекцыі актаў з эпархіяль ных архіваў Полацку, Магі лёва й Менску, зь бібліятэк Магілёўскай духоўнай сэмі нарыі ды Віленскай капіту лы, з архіваў Галоўнага тры буналу ў Вільні, Беластоцка га акруговага кіраўніцтва, Ві цебскай губэрнскай казённай палаты, павятовых судоў у Мсьціславе, Мгліне, Ваўкавыс ку, Слоніме, з магістратаў у Берасьці, Бельску, Воршы, Вя ліжы, Горадні, Лідзе, Магілё ве й г. д.
Як адзначае Аўген Калу бовіч, вывозіліся зь Беларусі й цэлыя архівы, а пачалося гэта ад канфіскацыі Літоўс кае Мэтрыкі. У 1795 г. у Сэ нацкі архіў у Пецярбурзе быў перавезены Галоўны архіў Вя лікага Княства Літоўскага ра зам зь Літоўскай Мэтрыкай. Пазьней гэтыя дакумэнты бы лі падзеленыя паміж Маскоўс кім архівам юстыцыі, Маскоўс кім Галоўным архівам Мініс тэрства замежных спраў, Пе цярбурскай Публічнай біблі ятэкай, Румянцаўскім музэем і другімі міністэрствамі ды ўстановамі.
У 1799 г. Прусія, якой, па водле дамоўленасьці з Расеяй і Аўстрыяй, у 1795 г. была аддадзеная паўночна заход няя Горадзеншчына зь Белас токам, атрымала 1200 актавых кніг і каля 1500 паасобных да кумэнтаў. Пасьля Тыльзіцкае дамоўленасьці 1807 г., калі ад дадзеная Прусіі частка Гора дзеншчыны была далучаная да Расеі, гэтыя акты з Прусіі былі зьвернутыя ў Каронны архіў у Варшаву.4
У 1832 г. архіў зачынена га Віленскага ўнівэрсытэту былой езуіцкай акадэміі ра зам з архівамі Ігнатоўскай, Сьніпіскай і Горадзенскай ка легіяў былі вывезеныя ў Мі ністэрства народнае асьветы ў Пецярбург. У 1837 г. паміж Пецярбурскай Архэаграфіч най камісіяй і Пецярбурскай Публічнай бібліятэкай быў па дзелеы архіў двара Сапегаў у Дзярэчыне, сканфіскаванага за ўдзел князя ў паўстаньні 1831 г. У архіве Сапегаў, апра ча іншых матэрыялаў, у 1819 г. былі 232 тамы дакумэнтаў 1227 1760 гадоў. У 1845 г. у Пецярбурскі Сынадальны ар хіў быў дастаўлены архіў бе ларускіх вуніяцкіх мітрапалі таў з дакумэнтамі ад 1470 г.
Вывозіліся зь беларускіх земляў таксама цэлыя біблія тэкі. Гэты працэс запачатка вала бібліятэка Магілёўскага архіяпіскапа Варлаама (Шы шацкага), у 1813 г. арышта ванага й сасланага, на загад цара Аляксандра І, за пераход ягоны ў 1812 г. на бок адноў ленага ВКЛ і Напалеона. У 1823 г. бібліятэка архіяпіска па была забраная ў Пецярбурс кую духоўную акадэмію. Біб ліятэка зачыненай у 1820 г. Полацкай язуіцкай акадэміі была падзеленая паміж Пецяр бурскай Публічнай бібліятэ кай, Пецярбурскім і Маскоўс кім унівэрсытэтамі, бібліятэ кай галоўнай управы духоў ных спраў у Пецярбурзе ды Полацкім кадэцкім корпусам, эвакуяваным у І сусьветную вайну ў Сімбірск. Бібліятэка зачыненага Віленскага ўнівэр сытэту была падзеленая па між Пецярбурскай Архэагра фічнай камісіяй, Пецярбурс кай Публічнай бібліятэкай, Харкаўскім і Кіеўскім унів эрсытэтамі.
Сканфіскаваная, разам з ар хівам, Дзярэчынская бібліятэ ка Сапегаў была перасланая ў Пецярбурскую Публічную бібліятэку. У Пецярбург бы ла таксама перавезеная біблія тэка Віленскай рымакаталіц кай акадэміі, прычым 862 та мы зь яе былі адразу перада дзеныя Кіеўскаму ўнівэрсытэ ту, а рэшта ў гадох 1927 1928 Акадэміі Навук Савецкага Са юзу ў Ленінградзе. Бібліятэка былой Полацкай вуніяцкай сэ мінарыі, у якой было больш за 10 тысяч тамоў, у 1900 г., на загад Пецярбурскага Сыноду, была вывезеная зь Віцебску ў Кіеўскую духоўную акадэ мію. Шчорсаўская бібліятэка графаў Храбтовічаў у 1915 г. была эвакуяваная ў Кіеў.
Па за межамі Беларусі апы нулася таксама многа прыват ных бібліятэк. Збор прафэсара Віленскага ўнівэрсытэту М. Баброўскага, вядомага зьбі ральніка рукапісных і стара друкаваных кніг, у сярэдзіне XІX ст. часткова дастаўся ў бібліятэку графаў Замойскіх у Варшаве, а часткова у Ака дэмію Навук у Пецярбурзе. Зборы юрыдычных актаў І. Грыгаровіча, П. Якубовіча, А. Старажэнкі, Хадаровіча у Пецярбурскую Архэагра фічную камісію.5
Збор кальвінскага манас тыра ў Слуцку Юльяна Бэр гэля пасьля ягонай сьмерці быў перададзены антыквару Ігелю ў Кракаў, адкуль пась ля перапродажу частка яго трапіла ў бібліятэку Асалінс кіх у Львове.6
У бібліятэку Акадэміі На вук у Пецярбурзе ў 1908 г. быў перададзены збор рукапісаў актаў ды старых кніг, якія некалі вывез з Жыровіцкага й іншых манастытоў Белару сі япіскап Павел (Дабрахотаў), былы выкладчык вуніяцкай, а потым праваслаўнай духоў най сэмінарыі ў Жыровічах. Найбольшая каштоўнасьць збору гэта каля 3 тысяч даку мэнтаў, зь іх па над 30 пэрга мінных, сшытых у больш за 50 кніг; усе зь гісторыі царк вы Тураўшчыны й Піншчы ны XVІ XVІІІ ст. ст.
У 1915 г. углыб Расеі быў вывезены самы вялікі рука пісны збор Віленскай Публіч най бібліятэкі, у якім знахо дзіліся рукапісныя кнігі й ста радрукі з Турава, Полацку, Воршы, Вільні, Супрасьля, На ваградку, Магілёва, Віцебску, Жыровічаў, Нясьвіжа, Пінску ды іншых гарадоў і вёсак Бе ларусі. Тады ж у Расею былі вывезеныя Віленскі й Віцебс кі Цэнтральныя архівы стара жытных актаў. У Віленскім знаходзіліся акты з губэрняў: Віленскай, Горадзенскай, Ко венскай і Менскай, а ў Ві цебскім зь Віцебскай і Магі лёўскай губэрняў.
Захаваная ад рабункаў, вай ны й рэвалюцыі частка рука пісаў, друкаў і дакумэнтаў му зэю А. Ельскага, заснаванага ім у 1864 г. у сваім двары За мосьце каля Смалявічаў, у 1919 г. была вывезеная ў Вар шаву: у Нацыянальную біб ліятэку й Галоўны архіў ста ражытных актаў ды ў Кракаў: у бібліятэку Ягелёнскага ўні вэрсытэту.7
Поруч вывазаў помнікаў беларускага пісьменства, іш ло й нішчэньне, ад якога най больш пацярпела пісьменст ва ў нацыянальнай беларус кай мове дакумэнты XVІІ XVІІІ ст. ст. Яны гарэлі ў аг ні, прадаваліся на макуляту ру, замяняліся падробкамі, гінулі ад няўважлівага пера хоўваньня, зьнікалі.
Ніна БАРШЧЭЎСКАЯ
1 Аўген Калубовіч, Мова ў гісторыі беларускага пісьменства, Мюнхэн-Лёндан, 1974-1975, 85 с.
2 Тамсама, с.36-37.
3 Тамсама, с.38.
4 Тамсама, с.40
5 Тамсама, с.43-44.
7 Тамсама, с.44.
|
|
|