Інфармацыя аб Праграмнай Радзе Тыднёвіка “Ніва”

Праграмная Рада Тыднёвіка “Ніва”, вул. Заменгафа 27, 15-959 Беласток 2, а/с 149, Тэл./факс (0-85) 743-50-22, электронная пошта: niwa@kurier-poranny.com

Старшыня Управы — Яўген Мірановіч (Беларускае Гістарычнае Таварыства)
Намесьнік старшыні — Яўген Вапа (Беларускі Саюз у Рэспубліцы Польшча)
Скарбнік — Міра Лукша (Беларускае Літаратурнае Аб’еднаньне “Белавежа”)

Раду складаюць прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў, якія дзейнічаюць у Польшчы — Беларускае Аб’еднаньне Студэнтаў, Беларускае Гістарычнае Таварыства, Асацыяцыя Беларускіх Журналістаў, Беларускі Саюз у Рэспубліцы Польшча, Беларускае Літаратурнае Аб’еднаньне “Белавежа”, Беларускае Дэмакратычнае Аб’еднаньне і Беларускае Грамадска-Культурнае Таварыства “Хатка” ў Гданьску. Вярхоўнай уладай Рады зьяўляецца Зьезд Прадстаўнікоў (па 3 з кожнай арганізацыі), які праводзіцца кожныя чатыры гады. Зьезд выбірае і адклікае Управу, ухваляе праграму і наводзіць зьмены ў статуце. Вярхоўнай уладай Рады паміж Зьездамі Прадстаўнікоў зьяўляецца Управа. У адпаведнасьці са статутам Управа прадстаўляе Раду вонкі, назначае галоўнага рэдактара, ухваляе бюджэт Рады, кіруе гаспадарчымі справамі.

Асноўнай мэтай Рады зьяўляецца выдаваньне тыднёвіка “Ніва” і фармаваньне ягонага праграмнага вобліку. Апрача тыднёвіка Рада штогод выдае 2-4 кніжкі, галоўным чынам паэтычныя зборнікі, мэмуары і навуковыя распрацоўкі, прысьвечаныя гісторыі беларусаў і Беларусі.

У 2000 годзе апрача выдаваньня “Нівы” прадугледжваецца:
правядзеньне V Агульнапольскага Конкурсу Беларускай Паэзіі і Прозы “Дэбют 2000”;
арганізаваньне Сустрэч “Зоркі”;
выданьне двух кніжак на беларускай мове: калектыўнай працы “Бежанства” і мэмуараў Георгія Валкавыцкага з пабыўкі на прымусовых работах у Прусіі “У каменным крузе”.

Праграмная Рада Тыднёвіка “Ніва” ўзнікла ў 1992 годзе і дзейнічае як грамадзкая арганізацыя. Зьяўляецца яна выдаўцом “Нівы” (галоўны рэдактар — Віталь Луба). За сем гадоў дзейнасці выдала яна 20 кніжак:
Міра Лукша, “Дзікі птах верабей” (апавяданьні), Беласток 1992.
Sokrat Janowicz, “Dolina pełna losu” (проза), Biaіystok 1993.
Sokrat Janowicz, “Terra incognita: Białoruś” (публіцыстыка), Biaіystok 1993.
Юрка Геніюш, “З маёй званіцы” (фэльетоны), Беласток 1993.
Міра Лукша, “Выспа” (апавяданьні), Беласток 1994.
Янка Целушэцкі, “Панарама гмін усходняй Беласточчыны” (даведнік), Беласток 1995.
Дзядзька Квас, “Роздумы” (проза), Беласток 1995.
“Лёс аднаго пакалення” (успаміны беларускіх дзеячаў), Беласток 1996.
“Словы ў лабірынтах” (плён I Агульнапольскага Конкурсу Беларускай Паэзіі і Прозы), Беласток 1996.
“Плыву морам майго жыцця” (плён IІ Агульнапольскага Конкурсу Беларускай Паэзіі і Прозы), Беласток 1997.
Сакрат Яновіч, “Дзённікі” (дзёньнікі 1987-1995 гадоў), Беласток 1997.
Віктар Ярмалковіч, “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі да 1914 года”, Беласток 1997.
“Za niebokresem Europy. Antologia nowej poezji białoruskiej 1987-1997” (анталёгія новай беларускай паэзіі 1987-1997 гадоў), Biaіystok 1998.
Георгій Валкавыцкі, “Белая вязь” (успаміны), Беласток 1998.
Алена Анішэўская, “Смак жыцця” (вершы, апавяданьні), Беласток 1998.
Уладзімір Саўчук, “Што ў сэрцы” (вершы), Беласток 1998.
“Зноў чуеш словы” ((плён IІІ Агульнапольскага Конкурсу Беларускай Паэзіі і Прозы), Беласток 1998.
Яўген Мірановіч, “Навейшая гісторыя Беларусі”, Беласток 1999.
Надзея Артымовіч, “Адплывае спакойнае неба” (паэзія), Беласток 1999.
“Вобразы думак” ((плён IV Агульнапольскага Конкурсу Беларускай Паэзіі і Прозы), Беласток 1999.

Związek Młodzieży Białoruskiej
Eseje
Białoruskie organizacje
Muzyka, sztuka
Historia
Spojrzenie na Mińsk