|
Страчаная спадчына
Адной з самых важных частак матэрыяльнай і духоўнай спадчыны кожнага народа з'яўляецца манументальнае дойлідства. Яно складае спрад-вечнае асяроддзе чалавечага быцця, надае яму рукатворную прыгажосць і цеплыню.
Архітэктура па сваёй сутнасці ёсць матэрыяль-нае ўвасабленне гісторыі грамадства. У ёй арга-нічна спалучаюцца прыродна-кліматычныя асаб-лівасці кожнага рэгіёна, узровень навукова-тэх-нічнага патэнцыялу грамадства на пэўным этапе, эканоміка і ідэалогія дзяржавы, індывідуальныя мастацкія пошукі і народныя традыцыі. Таму менавіта на манументальным дойлідстве, як на трывалым грунце, базіруецца стылістычнае раз-віццё прафесійнага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У адрозненне ад іншых набыткаў нацыяналь-най культуры архітэктурныя помнікі нельга адар-ваць ад роднай зямлі, вывезці, схаваць у чужых сховішчах. Дарэмна марыў Напалеон перанесці касцёл святой Ганны з Вільні ў Парыж! Архітэк-тлрны помнік можна толькі знішчыць, зруйнаваць дашчэнту. не пакінуўшы слядоў, і такім чынам лбядніць гістарычную памяць народа. Са стагод-дзя ў стагоддзе рабілася гэта на зямлі беларускай. Ніводзін з еўрапейскіх народаў не панёс большых страт сваёй гістарычнай і мастацкай спадчыны, як наш народ. Край, знаходзячыся на мяжы заходне-і ўсходнееўрапейскіх культурных арэалаў, розных філасофска-тэалагічных поглядаў, паміж моцных і нрагных суседніх дзяржаў, пастаянна з'ўляўся ао ектам палітычнай і ідэалагічнай экспансіі, а вельмі часта і ваеннай агрэсіі. У пажарышчах войнаў руйнаваліся гарады і мястэчкі, гінулі шмат-мкія помнікі нацыянальнай культуры і дойлідства, лшкалі назаўсёды сляды стагоддзяў.
Але не толькі войны нанеслі непамерныя стра-гы нашай архітэктурнай спадчыне. Не менш :іацярпела яна ў мірныя часы. Прычынай таму і.талі ўнутрыдзяржаўная нестабільнасць і нацыя-
нальны ўціск, клерыкальная варожасць і атэістыч-ны вандалізм, рэвалюцыйны запал і бездухоўны прагматызм, прафесійная некампетэнтнасць і зла-чынная безгаспадарнасць і г. д., і г. д.
На працягу шматвяковай гісторыі пашыралася тыпалагічная разнастайнасць архітэктурных пом-нікаў, мянялася іх роля ў жыцці грамадства. Розныя па тыпалогіі збудаванні: замкі, храмы, палацы, горадабудаўнічыя ансамблі — маюць свае адметныя архітэктурна-мастацкія асаблівасці і сваю гісторыю. У фінале, аднак, гістарычны лёс многіх з іх знітаваўся ў агульную трагедыю вар-варскага знішчэння культурнай спадчыны белару-саў. Адпаведна адзначаным тыпалагічным групам помнікаў нацыянальнага дойлідства кніга тэма-тычна падзяляецца на чатыры раздзелы, якія напісаны рознымі аўтарамі, што дазваляе ўбачыць праблему іх гвалтоўнага знішчэння больш шырока і з розных пунктаў погляду.
Першы раздзел — «Загінуўшыя абаронцы» — прысвечаны старажытным замкам і ўмацаванням гарадоў Беларусі, меў намер напісаць вядомы гісторык і археолаг М. А. Ткачоў, які бачыў у іх «увасабленне гераізму і мужнасці народа, яго самабытнага таленту і каласальнай працы, укла-дзеных у справу абароны кроўных інтарэсаў род-най зямлі». Але заўчасная смерць таленавітага вучонага не дазволіла выканаць намечанае. Таму намі зроблены неабходныя для раскрыцця тэмы вытрымкі з апублікаваных прац даследчыка, якія цалкам захоўваюць аўтарскі тэкст.
Да нашых дзён ацалелі толькі лічаныя помнікі гэтага найбольш пашыранага ў сярэдневякоўі тыпу будаўніцтва, прычым яны або моцна перабудава-ныя, або знаходзяцца ў напаўразбураным стане. Большасць жа поўнасцю загінула ў барацьбе з ^ворагам і часам.
Не менш трагічны лёс напаткаў манументаль-нае культавае дойлідства Беларусі. Гэта з'явілася вынікам шматвяковай палітычнай, эканамічнай і
ідэалагічнай барацьбы ўнутры вышэйшых свецкіх і рэлігійных пластоў грамадства, выкліканай ад-сутнасцю ў беларусаў дзяржаўнага суверэнітэту і адзінага веравызнання. У раздзеле «Зруйнаваныя святыні», складзеным аўтарам гэтых радкоў, па-казана, што аб'ектам мэтанакіраваных рэпрэсій на Беларусі з'яўляліся культавыя ансамблі розных канфесій. Такім чынам умацоўваліся сацыяльныя пазіцыі прыхільнікаў процілеглых рэлігійных ці атэістычных перакананняў. У розныя часы ахвя-рамі былі праваслаўныя і уніяцкія цэрквы, пра-тэстанцкія зборы, каталіцкія касцёлы, сінагогі, мячэці, а ў савецкі перыяд — яны ўсе разам. Між тым за кожнай з разбураных святынь стаяла цікавая, часта гераічная рэлігійная гісторыя, важ-ная сацыяльна-асветніцкая функцыя, выдатны ар-хітэктурна-мастацкі вобраз, які спалучаў семан-тыка-сімвалічную праграму сваёй канфесіі, мясцо-выя традыцыі храмабудаўніцтва і багацейшы сін-тэз мастацтваў. Без перабольшання — пералі-чыць усе ахвяры проста немагчыма. Таму намі прыведзены найбольш характэрныя, калі можна так выказацца, «жыція» помнікаў сакральнага дойлідства, «закатаваных» за апошнія два ста-годдзі.
Час ці не поўнага знішчэння помнікаў палаца-ва-сядзібнай архітэктуры і садова-паркавага мас-тацтва яшчэ больш лакалізаваны і абмяжоўваецца амаль што толькі XX стагоддзем. У раздзеле «Па колішніх маёнтках», напісаным мастацтва-знаўцам А. М. Кулагіным, адлюстравана, як у пажарышчах сусветных і грамадзянскай войнаў, у ліхалецці рэвалюцыйнага і пострэвалюцыйнага часу сцяклі ў нябыт асяродкі нацыянальнай свец-кай культуры, грамадзянскай самасвядомасці, шляхецкага менталітэту. Многія са спаленых, разрабаваных, занядбаных сядзіб былі ў мінулым калыскай беларускай інтэлігенцыі, ачагамі бараць-бы за нацыянальную незалежнасць, крыніцай творчага натхнення выдатных дзеячаў навукі і культуры не толькі нашага, але і суседніх народаў.
У апошнім раздзеле кнігі «Гарады і час», аўтарам якога з'яўляецца тэарэтык горадабудаў-ніцтва Ю. У. Чантурыя, разглядаюцца прычыны і вынікі знішчэння архітэктурных ансамбляў гіс-тарычных цэнтраў старажытных гарадоў і мястэ-чак Беларусі. Акрамя аб'ектыўных фактараў, абу-
моўленых працэсам паступовага фарміравання га-радскога асяроддзя, тут яскрава выступаюць і суб ектыўныя, такія, як валюнтарызм адміністра-цыйных улад, гістарычны манкуртызм шэрага архітэктараў-прафесіяналаў і г. д. Асабліва цяж-кім для старажытных гарадоў стаў савецкі час. Для іх абярнуліся трагедыяй залішне радыкаль-ныя ідэі сацыяльнага пераўтварэння і урбаністыч-нага прагрэсу. Па генеральных планах «сацыяліс-тычнай рэканструкцыі» гарадоў маляўнічыя вузкія вулачкі спрамляліся і выроўніваліся. Шматпавяр-ховая, зробленая «пад лінейку» забудова нахабна ўрывалася ў гістарычныя архітэктурныя ансамблі, зневажаючы іх кампазіцыйныя дамінанты, віда-выя перспектывы і сілуэт. Наўмыснае сціранне гістарычнай памяці відавочна ў знішчэнні стара-жытнай тапанімікі гарадоў. Прагматызм і вуль-гарная ідэалагізацыя прывялі нас да татальна абязлічанага гарадскога асяроддзя.
Дзеля вяртання гістарычнай праўды аўтарамі зроблена спроба ўзнавіць, хаця б у зрокавых вобразах, толькі невялікую частку страчанага, найбольш яскравыя вехі мінулага. 3 гэтай мэтай выкарыстана шмат архіўных і літаратурных кры-ніц, навуковых прац папярэднікаў, графічных ма-тэрыялаў рознага паходжання: старажытных карт, планаў і гравюр гарадоў, абмерных чарцяжоў архітэктурных збудаванняў, выкананых рознымі ведамствамі і ўстановамі, малюнкаў, фотаздымкаў, паштовак з выявамі знішчаных пазней помнікаў. Для некаторых з іх па пісьмовых інвентарных апісаннях розных часоў зроблены гіпатэтычныя графічныя рэканструкцыі.
Гэтая кніга прысвечана памяці ўсіх тых навукоўцаў, краязнаўцаў, аматараў даўніны роднага краю, хто рупна працаваў на ніве вывучэння гісторыі беларускага дойлідства. Толькі дзякуючы іх шчыраму захапленню нацыянальнай культурнай спадчынай, навуковай аб'ектыўнасці, генетычна засвоенаму мастацкаму густу, аўтары гэтай працы маюць магчымасць адкрыць перад чытачом многія яскравыя старонкі нашай гісторыі, страчаныя, здавалася б, назаўжды.
Тамара Габрусь, кандыдат архітэктуры
Powyższy tekst jest wstępem do książki "Страчаная спадчына"
| | |